Каронавірус у беларускага кіроўцы, што вярнуўся з Кітаю, не пацвердзіўся


У пасёлку Прывольны, што каля Менску шпіталізавалі дальнабойніка адной з буйных лагістычных кампаніяў з падазрэннем на коронавірус. Мужчына толькі нядаўна вярнуўся з Кітая, пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале блогер NEXTA.

Кіроўца з Беларусі нядаўна вярнуўся з Кітаю. У мужчыны рэзка паднялася тэмпература – калегі выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі ў вопратцы біялагічнай абароны паклалі мужчыну ў спецыяльны ізаляцыйны бокс проста ў офісе кампаніі і даставілі ў шпіталь.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун пракаментавала TUT.by, што дальнабойнік быў у Маньчжурыі, 11 студзеня пакінуў яе. У мужчыны была тэмпература 37,1 градусаў, цяпер яна нармалізавалася і ён адпачывае ў адмысловым боксе ў шпіталі. Каронавірус у яго не пацвердзіўся.

СК belsat.eu

Стужка навінаў