Каронавірус дабраўся да Расеі. Двое інфіцыраваных ізаляваныя


У Расеі выяўлены двое хворых на каронавірус, абодва – грамадзяне Кітая. Пра гэта заявіла віцэ-прэм’ер Таццяна Голікава на пасяджэнні аператыўнага штаба.

«Нацыянальнымі службамі Расспажыўнагляду на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі выяўлена двое хворых новай інфекцыяй каронавірусам – у Забайкальскім краі і Цюменскай вобласці. Яны знаходзяцца пад жорсткім наглядам, ізаляваныя, ім аказваецца неабходная дапамога. Абодва – грамадзяне Кітая», – сказала Голікава.

У Расспажыўнаглядзе заявілі, што хворыя ізаляваныя, людзей, якія кантактавалі з імі, праверылі.

Акрамя таго, Расея прыняла рашэнне абмежаваць авіязносіны з Кітаем і для перасячэння мяжы з Манголіяй. Чыноўніца таксама абвясціла, што Расея эвакуіруе расейцаў з кітайскага Уханя і правінцыі Хубэй, дзе ўпершыню выявілі вірус.

Афіцыйна агульная колькасць загінулых ад каронавірусу 213 чалавек. Таксама пацверджана каля 10 тыс. выпадкаў заражэння інфекцыяй.

Hавiны
Расея закрывае мяжу на Усходзе з-за каронавіруса
2020.01.30 16:29

Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала эпідэмію каронавірусу ў Кітаі надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу. У класіфікацыі СААЗ такімі сітуацыямі лічацца «экстраардынарныя падзеі, якія будуць прадстаўляць рызыку ў галіне аховы здароўя іншым дзяржавам» і «патэнцыйна патрабуюць скаардынаваных дзеянняў міжнароднай супольнасці».

Пры гэтым арганізацыя не рэкамендуе ўводзіць абмежаванні на перамяшчэнне тавараў і людзей у сувязі з вірусам.

ДШ/АА, belsat.eu

 

Стужка навінаў