Каралева Брытаніі падтрымала жаданне Гары і Мэган пачаць новае жыццё


Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт II падтрымала жаданне прынца Гэры і яго жонкі Мэган пачаць новае жыццё. Раней Гары і Мэган агучылі, што хочуць адмовіцца ад сваіх асноўных абавязкаў і паўнамоцтваў у якасці чальцоў каралеўскай сям’і, піша Бі-Бі-Сі.

«Нягледзячы на ​​тое што мы б аддалі перавагу, каб яны засталіся паўнавартаснымі чальцамі каралеўскай сям’і, мы паважаем і разумеем іх жаданне жыць больш незалежным жыццём і пры гэтым заставацца каштоўнай часткай нашай сямʼі», – гаворыцца ў заяве каралевы.

Сувенірная прадукцыя, вырабленая з нагоды вяселля прынца. EFE / Isabel Infantes / FORUM

Па словах Элізабэт ІІ, Гары і Мэган пагадзіліся на пераходны перыяд, падчас якога прынц і герцагіня будуць жыць не толькі ў Канадзе, але і ў Брытаніі.

«Маёй сямʼі трэба будзе вырашыць складаныя пытанні, наперадзе яшчэ шмат працы, аднак я папрасіла, каб канчатковыя рашэнні былі прынятыя на працягу бліжэйшых дзён», – гаворыцца ў заяве каралевы.

Каралеўская сямʼя павінна была абмеркаваць наступствы адмовы Гары і Мэган ад выканання абавязкаў у якасці старэйшых чальцоў каралеўскай сямʼі. У межах дамовы падымаліся такія пытанні, як сума грашовых выплатаў з боку палаца, тытулы, а таксама дэталі камерцыйных пагадненняў, якія ім будзе дазволена заключаць.

Hавiны
Брытанскі прынц Гэры і Мэган Маркл адмовіліся ад сваіх каралеўскіх паўнамоцтваў
2020.01.09 08:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў