Канцэрт класічнай музыкі ў Швецыі завяршыўся бойкай праз шоргат абгорткі 


У шведскім Мальме ладзіўся канцэрт лейпцыгскага аркестра Gewandhaus, які выконваў пятую сімфонію Малера. А падчас ціхай часткі музычнага твору ўзнік інцыдэнт, які прывёў да бойкі.

Адзін са сведкаў інцыдэнту распавёў выданню The Independent, што адна са слухачак канцэрту разгортвала пачку жавальнай гумкі. Але мужчына, які сядзеў побач, выказаў абурэнне шоргатам. Пасля таго, як жанчына не адрэагавала на яго погляд, ён не ўстрымаўся, выхапіў з яе рук гумку і адкінуў яе ў бок.

Але пасля канцэрту жанчына адпомсціла.

«Калі канцэрт завяршыўся і пачуліся апладысменты, жанчына павярнулася да чалавека і нешта яму сказала, – распавёў Брыт Ашпелінд, відавочца канфлікту. – Жанчына ўдарыла маладога чалавека па твары. Ён раззлаваўся і пачаў махаць рукамі. Але жанчыне на дапамогу прыйшоў яе сябра, які моцна збіў гледача канцэрту».

СК, belsat.eu

Стужка навінаў