«Кантрабандыстаў мы ўсё роўна зловім». Як літоўскія памежнікі ахоўваюць мяжу з Беларуссю


Фота Delfi

Літоўскіх памежнікаў непакоіць, што кантрабандыстамі робяцца маладыя людзі, нават няпоўнагадовыя.

Супрацоўнікі памежнай службы Літвы з заставы імя Гінтараса Жагунаса ахоўваюць 52,3 кіламетры мяжы з Беларуссю. Яны працуюць па 14 гадзінаў, падчас якіх правяраюць і «зялёную зону» (частка мяжы без платоў, у якой вырыты роў – заўвага).

Часта злачынцы парушаюць «зялёную зону», каб адцягнуць увагу ад месца, у якім плануюць злачынства. Да і здзяйсняюць яго нярэдка, не перасякаючы мяжу – перакідваюць кантрабанду або забароненыя рэчы, пасля хаваюць і прыходзяць за імі ў бяспечны час.

Памежнікі распавядаюць, што ў снежную зіму кантрабандысты «не працуюць», паколькі тады лёгка пабачыць іхныя сляды. Вясной і восенню ў памежнікаў бывае шмат працы. Ахоўнікі мяжы ведаюць, што кантрабандысты звычайна працуюць у прыцемках.

Акрамя таго памежнікі сутыкаюцца са страшнай рэальнасцю – кантрабандыстамі становяцца маладыя людзі. Ім давялося затрымаць за кантрабанду 15-гадовага хлопца.

Паводле памежнікаў, мясцовыя жыхары ім дапамагаюць.

«Мы ўсё роўна вас зловім», – кажуць супрацоўнікі памежнай службы ўсім, хто рыхтуецца здзейсніць злачынства.

НМ, belsat.eu, паводле Delfi

Глядзі таксама
Каментары