Кангрэс ЗША прыняў рэзалюцыю пра недапушчэнне РФ на саміт G7


Кангрэсмены ЗША большасцю галасоў прынялі рэзалюцыю, паводле якой Расея не можа быць уключана ў «вялікую сямёрку», да таго часу, пакуль не пачне «паважаць тэрытарыяльную цэласнасць сваіх суседзяў». Раней дакумент прынялі ў камітэце Палаты прадстаўнікоў па замежных справах, піша DW.com.

Рэзалюцыя Кангрэсу прадугледжвае, што Масква можа вярнуцца ў «вялікую сямёрку» толькі пасля таго, як «спыніць акупацыю суверэннай тэрыторыі Украіны, у тым ліку Крым, і пакладзе канец сваім нападам на дэмакратыі ва ўсім свеце».

«Калі Расею пасля яе агрэсіўных дзеянняў ва Украіне выключылі ў 2014 годзе з «групы васьмі», сем краінаў узгаднілі шэраг умоваў, якія павінны быць выкананы для таго, каб Расеі дазволілі ўдзельнічаць у будучых самітах. Расея не выканала ніводнай з гэтых умоваў і стала праяўляць яшчэ большую агрэсію ва Украіне і падрываць дэмакратыю ў іншых краінах, у тым ліку і ў ЗША», – заявіў аўтар рэзалюцыі кангрэсмен Альба Сайрас.

Раней прэзідэнт ЗША Доналд Трамп выказаўся за тое, каб запрасіць Уладзіміра Пуціна на саміт «вялікай сямёркі», але ў адказ на гэта Кангрэсмены ЗША выступілі катэгарычна супраць.

Hавiны
Саміт NATO у Лондане: Трамп хоча «паладзіць» з Расеяй
2019.12.03 19:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў