Саміт NATO у Лондане: Трамп хоча «паладзіць» з Расеяй


У Лондане праходзіць саміт да 70-й гадавіны NATO, які будзе доўжыцца два дні – 3 і 4 снежня. У ім бяруць удзел лідары 28 еўрапейскіх краінаў, прэм’ер Канады і прэзідэнт ЗША Доналд Трамп. У межах саміту запланаваны шэраг двухбаковых перамоваў.

Падчас двухбаковай сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам амерыканскі прэзідэнт Доналд Трамп заявіў, што ў ЗША нармальныя адносіны з расейскім бокам, піша Reuters.

Кіраўнік ЗША нагадаў, што казаў пра важнасць захаваць добрыя стасункі з Масквой яшчэ падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі.

«Думаю, што гэта было б нядрэнна, паладзіць з Расеяй», – адзначыў Трамп.

Сказаўшы гэта, Трамп павярнуўся да Макрона і дадаў, што іхныя погляды на гэтае пытанне супадаюць.

ВІДЭА
Міністр замежных справаў Латвіі: Настаў час падпісаць дамову Беларусі з НАТО
2019.12.01 11:14

Раней Макрон вобразна ацаніў стан справаў у NATO і заявіў, што ў Альянсе наступіла «смерць мозгу».

«Мае словы пра «смерць мозгу NATO» шакавалі шмат каго, але я ад іх не адмаўляюся», – заявіў Макрон.

Альянс павінен дакладна разумець, якая ягоная асноўная мэта, дадаў французскі прэзідэнт. Паводле яго, цяпер у NATO няма адзінай пазіцыі нават у пытанні сучаснага вызначэння тэрарызму.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў