Каля «Менск-Арэны» перакулілася вайсковае аўта


Машына медычнай службы Міністэрства абароны трапіла ў аварыю.

Дзве асобы атрымалі лёгкія раненні ў выніку ДТЗ на праспекце Пераможцаў у Менску 2 чэрвеня.

Інцыдэнт здарыўся на скрыжаванні з вуліцай Нарачанскай а 9:50, паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.

Кіроўца «УАЗ» медычнай службы Мінабароны рэзка тармазіў перад святлафорам, каб не сутыкнуцца з аўтамі, якія спыніліся. Пры гэтым яму прыйшлося ўзяць улева. У выніку аўта перакулілася, зачапіўшы «Mercedes», што стаяў побач.

Пацярпелым аказаная медычная дапамога.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН, фотаздымкі @a_savitski, twitter.com

Стужка навінаў