Кадры тыдня: выбары прэзідэнта ў Польшчы, вайна з мігрантамі ў ЕЗ і аднаполыя шлюбы ў Ірландыі


Прапаноўваем вашай увазе падбор здымкаў, які нагадае пра галоўныя падзеі мінулага тыдня.

У пачатку тыдня міністры замежных справаў краінаў Еўразвязу абвясцілі пра вайсковую місію ў Міжземным моры. З яе дапамогай плануецца спыніць плыні нелегальных мігрантаў, якія бясконцай хваляй прыбываюць у Еўропу. Сёлета некалькі вялікіх суднаў з мігрантамі пацярпелі крушэнне, што і прымусіла высокіх чыноўнікаў усур’ёз узяцца за праблему. Пакуль жа многія нелегалы не губляюць надзеі замацавацца ў Еўропе. Фота ніжэй зробленае на поўначы Францыі, хлопцы хочуць патрапіць у Вялікую Брытанію праз тунэль.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

На Еўрабачанні перамаглі Швецыя. Лепшым хітом стала песня «Heroes» шведскага спевака Монса Зельмерлёва (Måns Zelmerlöw). Расейская спявачка Паліна Гагарына заняла другое месца. Ну а беларускі дуэт Uzari & Maimuna» сёлета не выйшаў у фінал Еўрабачання.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

21-22 траўня ў Рызе прайшоў саміт «Усходняга партнёрства». Наша краіна трапіла ў скандал: падчас падпісання выніковай дэкларацыі Беларусь адмовілася асудзіць анексію Крыму Расеяй. Дарэчы, прадстаўляў Беларусь не кіраўнік краіны, і нават не прэм’ер-міністр. Гэтая роля выпала на плечы міністр замежных справаў Уладзіміра Макея. На фота: Ангела Мэркель і Пятро Парашэнка.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

У Польшчы адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Удзел у ім прымалі дзеючы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі і прадстаўнік апазіцыі Анджэй Дуда. На фота акурат апошні, калі вынікі галасавання яшчэ не былі невядомыя.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Тым часам у Ірландыі легалізавалі аднаполыя шлюбы. 62,1 % ірландцаў на рэферэндуме падтрымалі такую ідэю. За аднаполыя шлюбы выступілі амаль усе палітычныя сілы, у тым ліку прэм’ер-міністр Энда Кені ды лідар апазіцыі Дэйвід Куін.

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў