Кабінет міністраў ухваліў звальненне Віталя Клічко з пасады кіраўніка адміністрацыі Кіева


Кабінет міністраў узгадніў звальненне Віталя Клічко з пасады кіраўніка Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. Пра гэта на брыфінгу паведаміў прэм’ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук, піша «Украінская праўда».

Кіраўнік кабінету міністраў патлумачыў звальненне Клічко сувязямі апошняга з бізнесоўцам Вадзімам Столарам, якога СМІ вінавацяць у брудных схемах пры забудоўлі гораду.

«Нягледзячы на ​​тое, што гэтае рашэнне каманды і канчатковае рашэнне будзе прымаць прэзідэнт, але ў мяне няма ніякіх сумневаў, што ў Кіеве не спыніліся карупцыйная практыка і ў Кіеве да гэтага часу існуюць групы ўплыву, якія на самай справе занадта моцна ўплываюць на дзейнасць адміністрацыі», – заявіў Аляксей Ганчарук.

Клічко быў прызначаны на пасаду кіраўніка КГДА тагачасным прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у чэрвені 2014 года. Офіс прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага дамагаўся звальнення Віталя Клічко з канца ліпеня. Папярэдні склад ураду адстаўку Клічка разглядаць адмовіўся.

Абноўлена
Стала вядома, хто ўвойдзе ў склад кабінету міністраў Украіны
2019.08.29 17:43

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў