Ізраільскі футбол і гумар у гета. У Менску бясплатна пакажуць 17 фільмаў


Фестываль Watch Docs Belarus – ужо на наступным тыдні. Паказы на ўсе фільмы – бясплатныя.

Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs пройдзе ў сталіцы 14–17 снежня.

У цэнтры сёлетняе кінаімпрэзы – фільмы гумар ў гета, аварыю на Саяна-Шушанскай ГЭС, сэксуальную адукацыю ў Індыі, гісторыя наркагандляра, якога прысудзілі да смерці, ды стужка пра ізраільскі футбол (у межах паказу адбудзецца дыскусія з гульцамі каманды «Крумкач»).

Арганізатары абяцаюць таксама мноства кароткаметражак і адзін начны сеанс.

Watch Docs – гэта толькі сусветная дакументалістыка найвышэйшага гатунку, але і пляцоўка для размоваў.

Падчас фестывалю пройдзе, між іншага, дыскусіі пра папулізм у сучасным грамадстве і герояў беларускай архітэктурнай спадчына, а таксама спатканне на тэму «Чаму Гулаг усцяж актуальная з’ява».

Афіцыйная праграма фестывалю

Сёлета ў праграму ўвайшлі 17 стужак, якія пакажуць у кінатэатры «Мір», Гістарычнай майстэрні ды прасторы ОК16.

ДД

Стужка навінаў