Ізноў аншлаг: як праходзілі мітынгі Святланы Ціханоўскай у Баранавічах і Гарадку


У Баранавічах на мітынг прыйшло каля 350 чалавек, а ў Гарадку – 250.

У мястэчку Гарадок, што каля Віцебску, на мітынг Святланы Ціханоўскай сабралася каля 250 чалавек. Агулам у Гарадку жыве каля 12 тысячаў чалавек.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Гарадку.
Фота: belsat.eu

Наведнікі спявалі песні, выкрыквалі лозунгі «Лукашэнка сыходзь!», «Верым, можам, пераможам». Давераная асоба Святланы Ціханоўскай Таццяна Севярынец зачытала афіцыйны зварот да іншых кандыдатаў: Андрэя Дзмітрыева, Ганны Канапацкай і Сяргея Чэрачэня, каб тыя зняліся з выбараў.

Тихари на митинге Светланы Тихановской в Городке. Фото: belsat.eu
Митинг Светланы Тихановской в городке. Фото: belsat.eu
Митинг Светланы Тихановской в городке. Фото: belsat.eu

Прыгадалі пра важнасць прыйсці і прагаласаваць 9 жніўня на выбарах, заклікалі карыстацца платформаю «Голас».

У Баранавічах на мітынг прыйшло каля 350 чалавек (агулам у горадзе жыве прыкладна 150 тысячаў). Выступоўцы кажуць аб аб’яднанні дзеля перамогі над гэтымі дыктатарскім рэжымам, над дыктатурай у Беларусі верыць у Перамогу Святланы Ціханоўскай і патрабуюць вызвалення ўсіх палітвязняў.

Удзельніца мітынгу прынесла плакат з палітзняволеным Ігарам Лосікам, ураджэнцам Баранавічаў.
Фота: belsat.eu

«Над паркам гучыць Жыве Беларусь!Свабоду ўсім палітвязням і Святлана наш прэзідэнт», – перадае карэспандэнт «Белсату».

Сама Святлана Ціханоўская на абодвух мітынгах не прысутнічала. Замест яе выступалі давераныя асобы.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў