«Ісламскую дзяржаву» амаль цалкам выбілі з Іраку


Іракскія войскі пры падтрымцы міжнароднай кааліцыі вызвалілі практычна ўсе тэрыторыі, захопленыя раней баевікамі групоўкі «Ісламская дзяржава».

У заяве штаба кааліцыі адзначаецца, што вызваленне гораду Эль-Каім і ключавога памежнага пераходу з Сірыяй з’яўляецца важным этапам у кампаніі супраць ІД. Цяпер ірацкія сілы пры падтрымцы міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША вызвалілі амаль усю тэрыторыю, якую ІД захапіла ў Іраку.

Амерыканскі генерал-маёр Роберт Уайт заявіў, што ЗША працягнуць аказваць падтрымку Багдаду.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў