Іранскія жанчыны начапілі бароды і вусы, каб прайсці на футбольны матч


Фота Twitter/@Hassanvand

Інцыдэнт адбыўся на матчы чэмпіянату Ірану, дзе сустракаліся каманда-лідар «Пэрсэпаліс» з Тэгерану і «Сэпідруд Рэш».

У Іране жанчынам афіцыйна забаронена наведваць футбольныя матчы з 1979 года, калі ў краіне здарылася ісламская рэвалюцыя. Тлумачыцца тым, што яны не маюць права сядзець побач з мужчынамі, бачыць іх у шортах, а таксама праз лаянку.

Аднак заўзятарак «Пэрсэпаліс» гэта не спыніла – яны купілі накладныя бароды, вусы, парыкі і апранулі джынсы з футболкаю. Дзяўчаты не толькі праніклі на стадыён, але і гучна падтрымлівалі сваю каманду.

«Пэрсэпаліс» у той дзень перамог з лікам 3: 0 і стаў чэмпіёнам Ірану.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары