Іран апублікаваў папярэднюю справаздачу пра авіякатастрофу над Тэгеранам


Арганізацыя цывільнай авіяцыі Ірану апублікавала папярэднюю справаздачу аб расследаванні катастрофы ўкраінскага «Боінга» над Тэгеранам. Іранскія эксперты прыходзяць на высновы, што прычынай трагедыі сталі невядомыя тэхнічныя непаладкі.

Паводле «Медузы», у справаздачы гаворыцца, што перад знікненнем з радараў самалёт знаходзіўся на вышыні каля 2500 метраў. Іранскія спецыялісты лічаць, што на борце ўзніклі тэхнічныя непаладкі. Відавочцы крушэння паведамілі, што яшчэ ў паветры фюзеляж самалёта ахапіў агонь, а пасля падзення лайнер выбухнуў.

У іранскай справаздачы адзначаецца, што пілоты не паведамлялі аб няштатнай сітуацыі, але, мяркуючы па траекторыі палёту, спрабавалі вярнуць лайнер у аэрапорт вылету. У сувязі з гэтым УНІАН звяртае ўвагу, што на мапе палёту «Боінга» на сэрвісе Flightradar24 не відаць гэтага манеўру перад катастрофай.

Раней улады Ірана назвалі прычынай крушэння лайнера ўзгаранне рухавіка. Яны адхілілі здагадку іярданскага выдання Al-Hadath пра тое, што лайнер маглі выпадкова збіць адной з ракетаў, якія Іран у ноч катастрофы выпусціў па ваенных базах ЗША ў Іраку ў якасці помсты за забойства генерала Касема Салеймані. Крыніцы Reuters у спецслужбах заходніх краінаў таксама лічаць, што да крушэння «Боінга» прывяла тэхнічная няспраўнасць. Суразмоўца агенцтва ў спецслужбах Канады паведаміў аб сведчаннях перагрэву аднаго з рухавікоў лайнера.

  • 8 студзеня ўкраінскі «Boeing 737» упаў побач з тэгеранскім аэрапортам. На борце самалёта рэйса PS752 Міжнародных авіялініяў Украіны былі 11 грамадзянаў Украіны (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажа), 63 – Канады, 82 – Ірана, 3 – Нямеччыны, 10 – Швецыі, 4 – Афганістана, 3 – Вялікай Брытаніі. Усе пасажыры і чальцы экіпажу загінулі.
ВІДЭА
Зяленскі заклікаў міжнародную супольнасць далучыцца да расследавання авіякатастрофы над Тэгеранам
2020.01.09 09:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў