Цэнтральная выбарчая камісія зладзіла паседжанне, на якім разгледзела пытанні рэгістрацыі ініцыятыўных групаў грамадзянаў для вылучэння кандыдатаў на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўніца ЦВК адзначыла, што Сяргей Ціханоўскі адпавядае патрабаванням закону і можа вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцтва. Але дакументы падала яго жонка, паколькі Сяргей Ціханоўскі адбывае адміністратыўны арышт. Заявы таксама падпісала яго жонка Святлана Ціханоўская ў адпаведнасці з даверанасцю, якая есць у ЦВК. Але права подпісу паводле даверанасці ў законе не прапісана, мусіць падпісаць толькі асоба, якая мае намер вылучацца. Таму ў ЦВК лічаць, што жонка Ціханоўскага не можа падаваць дакументы. ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі Сяргею Ціханоўскаму ў сувязі з парадкам падачы дакументаў.
Сяргей Ціханоўскі можа абскардзіць рашэнне на працягу трох дзён, пачынаючы з 15 траўня.
За нумарам адзін зарэгістравалі групу Аляксандра Лукашэнкі. Без пытанняў таксама зарэгістравалі групу Алега Гайдукевіча.
СК belsat.eu