Ілан Маск заявіў, што ў будучыні мае намер перабрацца жыць на Марс


Фота: Joe Skipper / Reuters / Forum

Заснавальнік кампаніяў «Tesla» і «SpaceX» Ілан Маск заявіў, што верагоднасць яго пераезду на Марс складае ажно 70 адсоткаў.

Паводле яго словаў, у апошні час гэтыя шанцы значна выраслі дзякуючы новым навуковым прарывам, піша dev.by са спасылкай на «Engadget». Пры гэтым Маск прызнае, што хутчэй за ўсё гэта будзе паездкай у адзін канец.

ІТ-прадпрымальнік таксама адхіліў ідэю, што такога кшталту паездкі даступныя толькі багатым людзям.

Маск параўнаў першыя экспедыцыі на Марс з засваеннем Антарктыкі ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Тыя, хто пераляціць на іншую планету, большую частку свайго часу будуць праводзіць на будаўніцтве базы і спробамі выжыць у цяжкіх умовах. А зваротны квіток будзе хоць і магчымы, але далёка не гарантаваны.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары