Халезін: На гэтым тыдні ЕЗ і ЗША прымуць новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі


У сярэдзіне гэтага тыдня ўлады Еўрапейскага Звязу і Злучаных Штатаў Амерыкі могуць прыняць новыя санкцыя супраць афіцыйнага Менску.

Як паведаміў кіраўнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін, Еўрапейскі Звяз прыме чарговыя санкцыі 19 лістапада.

Паводле яго, туды ўвойдуць персанальныя санкцыі супраць розных катэгорый прадстаўнікоў рэпрэсіўнага апарату.

А 18 лістапада Кангрэс ЗША прыме Акт аб дэмакратыі для Беларусі.

«Гэта комплексны дакумент, у якім змяшчаюцца як меры ціску на рэжым, так і меры па падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці», – адзначыў Мікалай Халезін.

Hавiны
Баскаву і Шакуце забаранілі ўезд у Латвію. Іх падазраюць у забойстве Бандарэнкі
2020.11.16 16:40

16 лістапада стала вядома, што старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыю Баскаву і баксёру Дзмітрыю Шакуце забаронены ўезд у Латвію.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў