Грыбы… з цукрам. Незвычайны рэцэпт беларускага шэф-кухара


Лісічкі можна не толькі смажыць і марынаваць, але і варыць з іх сочыва. Вось вам рэцэпт шэф-кухара з кулінарнага шоу «Я не буду гэтага есці!», якое выходзіць на «Белсаце».

Кулінарнае шоу вы ўбачыце на «Белсаце» ўжо 9 верасня. А пакуль трымайце рэцэпты на грыбны сезон аднаго з нашых шэф-кухараў, Аляксандра Чыкілеўскага.

Сочыва з лісічак у бруснічным соку

Бруснічны сок – 1 л

Цукар – 1 кг

Лісічкі – 1 кг

Ядловец

Лаўровы ліст

Гваздзік

Соль (пажадана, марская)

Размарын

Разагрэць сок і развесці ў ім цукар. Дадаць прамытыя лісічкі. Апусціць спецыі (у мяшэчку з тканіны) і варыць на павольным агні цягам прыкладна гадзіны.

Грыбы хуткага прыгатавання, без доўгага захоўвання

Белыя грыбы – 1 кг

Лук рэпчаты – 200 г

Лаўровы ліст – 1 шт.

Духмяны перац – 3 шт.

Гваздзік – 1 шт.

Чорны перац – 2 шт.

Цукар – 70 г

Соль – 30 г

Воцат – 50 мл

Вада – 1 л

Змяшаць у вадзе усе інгрэдыенты акрамя грыбоў, давесці сумесь да кіпення, дадаць грыбы. Зноў давесці да кіпення, варыць 3-4 хвіліны. Зняць з агню, злёгку прыціснуць. Астудзіць грыбы ў марынадзе. Захоўваць у халадзільніку да двух тыдняў (у марынадзе).

Калі вы любіце гатаваць, сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама: «ВКонтакте», на Facebook, у «Одноклассниках» и в Instagram.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў