«Гістарычная падзея». Лявон Вольскі адсвяткуе 35 гадоў у музыцы вялікім канцэртам


У Менску 26 кастрычніка адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 35-годдзю музычнай творчасці легенды беларускага року Лявона Вольскага.

«26 кастрычніка ў знакамітай зале «Prime Hall» адбудзецца сенсацыйная гістарычная падзея – зорны збег маіх праектаў за апошнія 35 гадоў! «Мроя» – 35! «N.R.M». – 25! «Zet» – 20! «VOLSKI» – 5!» – распавёў музыка ў «Facebook’у».

Канцэрт будзе падзелены на чатыры аддзяленні, падчас якіх музыкі выканаюць «яскравыя хіты» і ўздымаюць спадчыну за ўсе гэтыя гады – «Я – рок-музыкант», «Радзіма-свабода», «Я еду», «Тры чарапахі», «Паветраны шар» і шмат чаго іншага».

Квіткі можна будзе набыць на сайце і ў касах аператара Kvitki.by, на сайце і ў касе «Prime Hall».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў