«Гэта не адпавядае рэчаіснасці». Расея адрэагавала на затрыманне расейскіх баевікоў


Гэтыя паведамленні выклікаюць у расейскага ўраду вялікія сумневы, паведамляе «Интерфакс».

Паводле «Интерфакса» звесткі аб затрыманых у Беларусі расейскіх баевіках з прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» выклікае вялікія сумневы.

Затрыманне баевікоў. Скрыншот з БТ

«Я перакананы ў тым, што гэта не адпавядае рэчаіснасці. У любым выпадку інфармацыя патрабуе дадатковай праверкі разам з праваахоўнымі органамі Расеі», – заявіў намеснік старшыні камітэту Дзярждумы па абароне Юрый Швыткін.

Ён мяркуе, што гэтая справа можа быць звязаная з сёлетняй выбарнай кампаніяй.

«Я думаю, што Лукашэнка проста ўпершыню сутыкнуўся з рэальнаю канкурэнцыяй з боку іншых прэтэндэнтаў. Мяркую, што сапраўды да яго ёсць пытанні з боку насельніцтва рэспублікі, але мы заўсёды падкрэслівалі, што гэта ўнутраныя справы Беларусі, справа беларускага народу. Мы гатовыя працаваць з любым прэзідэнтам, якога абярэ беларускі народ», – паведаміў Швыткін.

Іншы расейскі чыноўнік, Леанід Калашнікаў, старшыня камітэту Дзярждумы ў пытаннях СНД, еўразійскай інтэграцыі і справах з суайчыннікамі, заявіў, што не давярае звесткам аб затрыманых баевіках.

Hавiны
Сястра затрыманага баевіка ПВК «Вагнэра»: «Ён гады тры-чатыры жыве ў Беларусі»
2020.07.29 17:31

«Я бы не стаў давяраць такім паведамленням. Я перакананы на 99 %, што гэта няпраўда», — кажа ён.

Расейская амбасада ў Беларусі паведаміла, што не атрымоўвала ўведамлення аб затрыманні расейскіх грамадзянаў. Яны запыталі афіцыйную інфармацыю ў адпаведных органаў.

  • Сёння раніцаю БелТА паведаміла аб затрыманні 33 баевікоў. Агулам у Беларусь прыбыла больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі. Пры сабе расейцы мелі кожны па невялікай ручной паклажы, і на ўсіх – тры вялікія цяжкіх валізкі, загружалі якія ў транспартны сродак некалькі мужчынаў.
  • 29 ліпеня ноччу 32 чалавекі сіламі групы «А» КДБ пры падтрымцы АМАП ГУУС Менгарвыканкаму былі затрыманыя. Яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў