Пасля публікацыі матэрыялу на сайце незалежнага тэлеканалу пра сутарэнні, якія ўвесь час затапляюць каналізацыйныя сцёкі, гарадзенскія камунальнікі памянялі абшыўку на трубах, а ў затапленнях звінавацілі… жыхароў дому і «туалеты для катоў».
Частка жыхароў дому № 39 па вуліцы 17 верасня ў Горадні ўжо не першы год пакутуе праз каналізацыйную трубу, якую рэгулярна прарывае. Ад гэтага моцна пацярпелі ячэйкі сутарэнняў дому, якія наўпрост перасталі быць прыдатнымі – у такіх месцах ужо нельга нічога захоўваць. Такая гісторыя доўжыцца ўжо з дзесяць гадоў.
Матэрыял пра праблему з расповедам аднаго з жыхароў з’явіўся на Belsat.eu у мінулым месяцы. Як цяпер паведамілі жыхары, ЖЭС № 1 усё ж такі адрэагаваў на публікацыю.
Па-першае, камунальнікі памянялі абшыўку на трубах з парай, якія праходзяць у падвале пад самай столлю. На здымках Belsat.eu месячнай даўніны бачна, што з іх звісаюць падзертыя шматкі старой абшыўкі – цяпер жа зусім іншая справа, усё выглядае ахайным.
[/vc_column_text][vc_column_text]Гэтак было раней[/vc_column_text][vc_single_image image=”27686″ img_size=”large”][vc_column_text]Гэтак труба выглядае цяпер[/vc_column_text][vc_single_image image=”27690″ img_size=”large”][vc_column_text]Нарэшце трубы парабілі як след[/vc_column_text][vc_single_image image=”27678″ img_size=”large”][vc_column_text]Па-другое, ЖЭС вымушаны быў тлумачыцца перад жыхарамі наконт прычынаў затапленняў з каналізацыйнай трубы. Вінаватымі, паводле ЖЭСу, аказаліся… самі жыльцы! Паводле версіі ЖЭСу, прычына затапленняў – смецце, якое жыхары кідаюць у каналізацыю. Прычынай апошняй аварыі, напрыклад, нібыта стала змесціва туалета для катоў, якое нехта спусціў ва ўнітаз.
[/vc_column_text][vc_single_image image=”27694″ img_size=”large”][vc_column_text]Сам жа калідор у сутарэннях, на жаль, пакуль не змяніўся да лепшага: бруд з каналізацыі надалей пакрывае падлогу тоўстым слоем. Зверху ўсё ў чарговы раз перасыпалі хлёркай.
АК, belsat.eu