Гарадзенскі рэйсавы аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы


У ДТЗ паміж Беластокам і Варшавай загінулі тры чалавекі. Інцыдэнт здарыўся 9 кастрычніка на трасе DK8.

Пасажырскі аўтобус ехаў у Лодзь і сутыкнуўся з польскім «Hyundai Accent» – аўта раптоўна выехала на сустрэчную паласу.

Загінулі кіроўца і два пасажыры з легкавога аўтамабіля. У аўтобусе былі кіроўца і восем пасажыраў, ніхто з іх сур’ёзна не пацярпеў. Прычыны высвятляюцца.

У Польшчу з Горадні выслалі іншы рэйсавы аўтобус, які забраў пасажыраў і даставіў у Лодзь.

ДР belsat.eu паводле hrodna.life

Стужка навінаў