Купанне пасля алкаголю ледзь не скончылася трагедыяй.
39-гадовы жыхар абласнога цэнтру хацеў пераплыць Нёман. Прыкладна на сярэдзіне дыстанцыі сілы яго пакінулі.
«У раёне выратавальнай станцыі »Ласосна «у Горадні дзяжурны заўважыў чалавека, які церпіць бедства. Ратавальнікі паспяшаліся на дапамогу і даставілі яго на бераг. Як аказалася, мужчына ў стане алкагольнага апʼянення вырашыў пераплысці Нёман», – распавялі ў абласной арганізацыі «Таварыства выратавання на водах».
Там падкрэслілі, што, нягледзячы на цёплае надворʼе, купацца яшчэ рана. У вадаёмах рэгіёна сярэдняя тэмпература вады складае каля плюс 15-17 градусаў, камфортнай ж для купання лічыцца тэмпература ад 20 градусаў і вышэй.
Калі ўсё ж вырашылі выкупацца, то рабіць гэта лепш пад наглядам.
НМ, belsat.eu, паводле БелТА