Пра непатрэбнасць Саюзнай дзяржавы брацкім народам Беларусі і Расеі дэпутатка напісала ў «Facebook’у».
Ганна Канапацкая мяркуе, што гэты праект за 20 гадоў так і застаўся мёртванароджаным дзіцем, таму, магчыма, прыйшоў час паставіць у ім кропку праз рэферэндум.
Каментатары даволі рэзка адрэагавалі на прапанову дэпутаткі, узгадваючы шчыры падлік галасоў праз прыцягненне адміністрацыйнага рэсурсу.
«Я ведаю, што сумленных выбараў цяпер у нашай краіне няма і яны не адпавядаюць патрабаванням АБСЕ. Але ў дамове Саюзнай дзяржавы прапісана, што выхад з яе магчымы толькі праз рэферэндум. Таму гэта іншае пытанне. Я рыхтую змены ў выбарчае заканадаўства, але сёння стаіць пытанне пра тое, што Беларусі Саюзная дзяржава непатрэбная. І калі мы хочам скасаваць дамову, гэта адзіны шлях».
Дзень яднання Беларусі і Расеі адзначаецца 2 красавіка. Сталічныя ўлады адмовілі прарасейскай арганізацыі ў правядзенні пікету з гэтай нагоды. Ініцыятарам правядзення акцыі была Каардынацыйная рада левапатрыятычных сілаў Беларусі «Адзінства». Гэтая арганізацыя, у якую ўваходзяць нацыянал-бальшавікі, летась была ініцыятарам правядзення акцыі «Бессмертный полк».
ДР belsat.eu