Магілёўскага архітэктара вінавацяць у атрыманні хабару за дазвол на самавольную будову


Чыноўніка вінавацяць у атрыманні хабару $ 1400 за выдачу дазволу на самавольныя памяшканні. Фота – МУС РБ

Супраць галоўнага спецыяліста ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага аблвыканкаму распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 430 (атрыманне хабару). Чыноўніка вінавацяць у атрыманні $ 1400 за дазвол на самавольную пабудову СТА і вытворча-складскога памяшкання.

Гэта падчас следства выкрылі спецыялісты Галоўнага ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, падае МУС.

Міліцыянты затрымалі таксама пасярэдніцу, якая за частку хабару знаёміла чыноўніка з кліентамі – камерцыйную дырэктарку фірмы ў сферы нерухомасці, якая раней працавала ў агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру.

Супраць яе завялі крымінальныя справы за падбухторванне да дачы хабару і за махлярства.

ДД

Глядзі таксама
Каментары