Гайд па найлепшых журналісцкіх працах Кацярыны Андрэевай, якая была арыштаваная за сваю дзейнасць


Карэспандэнтка «Белсату» Кацярына Андрэева была пакараная 7 соднямі адміністратыўнага арышту – на падставе сфальсіфікаваных пратаколаў яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні міліцыі. Гэты арышт – помста ўладаў за прафесійную дзейнасць журналісткі. Belsat.eu падрыхтаваў гайд па найбольш яркіх і рэзанансных працах Кацярыны.

Журналістка belsat.eu Кацярына Андрэева.
Фота: belsat.eu

Журналістка Кацярына Андрэева і аператар Дар’я Чульцова былі затрыманая 15 лістапада ў кватэры на 14-м паверсе дома на плошчы Пераменаў. Менавіта з гэтай кватэры яны вялі жывы рэпартаж аб супрацьстаянні сілавікоў і абаронцаў народнага мемарыялу Рамана Бандарэнкі. Затрыманне праводзіў спецназ, дзверы ў кватэры проста выламалі.

Відавочна, што сілавікі мелі адмысловы загад пакараць журналістаў, якія паказалі на ўвесь свет зачыстку плошчы Пераменаў і знішчэнне народнага мемарыялу. Гэты рэпартаж, безумоўна, уваходзіць у спіс найлепшых працаў у журналісцкай кар’еры Кацярыны Андрэевай.

Кацярына працуе на «Белсаце» з сакавіка 2017 года. За гэты час яна правяла дзясяткі стрымаў і напісалі сотні артыкулаў, расследаванняў і рэпартажаў. Вось толькі частка з іх.

1. Рэпартажы з пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй.

Да пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года Кацярына лічыла, што свае найлепшыя, з прафесійнай пункту гледжання, стрымы яна вяла менавіта з гэтых пратэставых акцыяў.

2. Расследаванне аб нелегальным гандлі з «ЛДНР» (у некалькіх частках).

Скандальная гісторыя пра тое, як рэжым Лукашэнкі пад акампанемент міратворчай рыторыкі рабіў грошы на вайне.

Гэтыя матэрыялы мелі міжнародны рэзананс: Кіеў накіраваў ноту афіцыйнаму Менску наконт сітуацыі з нелегальным гандлем. У 2018-м за гэта расследаванне Кацярына атрымала 3-е месца на конкурсе «Вольнае слова», а таксама адзначалася дыпломам «Белсата» за найлепшы інтэрнэт-матэрыял у 2017 і 2018 гадах.

3. Эксклюзіўнае інтэрв’ю з беглым афіцэрам КДБ Андрэем Молчанам, які выкрыў кантрабанду нафтапрадуктаў, у якой былі замяшаныя ўлады Беларусі.

4. Эксклюзіўнае інтэрв’ю з Наталляй Красоўскай – самай вядомай беларускай, якая ваявала за «ДНР».

Толькі дзякуючы працы Кацярыны, высветлілася, што гісторыя Красоўскай зусім не такая адназначная, як падавалася спачатку, бо тая сама стала ахвяраў тэрору баевікоў.

5. Таксама Кацярына ўзяла інтэрв’ю у байца «ДНР», які распавёў пра тое, што яго завербаваў ГУБАЗіК. Потым баявік пагражаў нашай журналістцы.

Дарэчы, Кацярына некалькі гадоў працавала над тэмай удзелу беларусаў у расейска-украінскім канфлікце, што ў выніку прывялі да напісання кнігі «Беларускі Данбас» у суаўтарстве з Ігарам Ільяшом. Кніга выйшла ва ўкраінскім выдавецтве «Фоліа» у 2020 годзе.

Hавiны
Журналісты «Белсату» напісалі кнігу пра ролю Беларусі ва ўкраінска-расейскай вайне
2020.06.22 14:03

6. Асвятленне рэферэндуму аб незалежнасці Каталунні і пратэстаў у Барсэлоне.

7. «Рэпартаж з рукамі за спіною» – артыкул, у якім Кацярына распавядае, як яна правяла 72 гадзіны ў ЦІП на Акрэсціна пасля затрымання на жаночым маршы.

Hавiны
Рэпартаж з рукамі за спіною. Як журналістка «Белсату» правяла тры дні на Акрэсціна
2020.09.17 19:13

А ў 2018 годзе Кацярына напісала рэпартаж пра сваё затрыманне ў Дзень Волі, калі яе прымусілі некалькі гадзінаў стаяць тварам да сцяны ў дворыку Савецкага РУУС.

8. Расследаванне пра тое, як беларусы з так званай ПВК Вагнэра свабодна прыязджалі ў Беларусь і нават атрымлівалі на радзіме новыя пашпарты.

Адзін з герояў матэрыялу (Андрэй Бакуновіч) потым усплыў у спісе з 33 вагнэраўцаў, якіх летам 2020 года затрымалі (а пасля адпусцілі) беларускія спецслужбы.

9. Інтэрв’ю з былым сакрэтным агентам КДБ Сяргеем Васільевым, які збег у Польшчу.

Ён распавёў, што па загадзе свайго куратара стварыў псеўданезалежны інфармацыйны сайт, дзе пісаў пасквілі на гомельскіх апазіцыянераў.

10. Серыя рэпартажаў з вучэнняў «Захад-2017».

І ў якасці бонусу: смешная апытанка пра тое, як галасавалі за Уладзіміра Пуціна ў Менску.

***

Агулам, па стане на 19 лістапада, за кратамі знаходзяцца пяцёра нашых калегаў: Дар’я Чульцова, Кацярына Андрэева, Аляксандр Сідарэўскі, Арцём Лява, Яўген Шапчыц.

Hавiны
Затрыманні, збіццё, арышты. Як пераследуюць журналістаў «Белсату» пасля выбараў
2020.09.29 15:14

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў