Выпрабаванні аўтобусу
Краш-тэст паказаў павышаную трываласць і бяспеку новай мадэлі аўтобусу, адзначаюць на прадпрыемстве.
Выпрабаванні зладзілі, каб ацаніць аўтобус «МАЗ 257».
«Выпрабаванні паказалі, што новая мадэль адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі: як беларускім, так і сусветным. Напрыклад, калі б у аўтобусе падчас краш-тэсту былі людзі, то яны б не атрымалі сурʼёзных траўмаў. Акрамя таго, сама тэхніка практычна не пацярпела – сілавы каркас і асноўныя складнікі, у тым ліку рухавік, амаль не атрымалі пашкоджанняў», – патлумачылі на «МАЗе».
Падчас тэсту змадэлявалі сітуацыю, калі аўтобус разам з пасажырамі падае на бок.
Чытайце таксама >>> МАЗ у глыбокім мінусе, а «Газпрам трансгаз Беларусь» стаў самым прыбытковым ААТ у Беларусі
Хутка «МАЗ 257» пойдзе ў серыйную вытворчасць. Аўтобус абсталяваны сучасным рухавіком экалагічнага класу «Еўра-5». Для большай надзейнасці забяспечаны сістэмай абмежавання хуткасці, якая не дазволіць разагнаць яго вышэй за 60 км/г. Для маленькіх пасажыраў прадугледжаная прыступка, якая высоўваецца.
НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»