Незвычайнае суправаджэнне чакала паломнікаў падчас Будслаўскага фэсту.
Разам з пілігрымамі ў Будслаў прыехалі і аўтазакі. Гэты кадр атрымалася зрабіць у Ціны Палынскай.
«Крыху ўсплакнула, калі рабіла гэты здымак. Аўтазак ціхенька, зусім ненавязліва, прыехаў на плошчу, калі людзі стаялі на каленях, рыхтуючыся да камуніі. Пабачыла яго краем вока, прыўстала і пачала здымаць, і тут з усіх бакоў шыпячае: «Здыміце, здыміце, аўтазак і людзі на каленях«. З усіх бакоў», – піша яна ў сваім Facebook.
..чутка всплакнула, когда делала эту фотографию. Автозак тихонечно, вообще ненавязчиво, приехал на площадь, когда люди…
Opublikowany przez Тина Палынская Czwartek, 2 lipca 2020
Кожны год 2 ліпеня тысячы паломнікаў ідуць пешшу ў Будслаў, каб прыняць удзел у святых імшах і ўшанаваць абраз Маці божай Будслаўскай.
Сёлета, нягледзячы на пандэмію, Будслаўскі фэст усё-ткі адбыўся ў звычайным фармаце.
КТ belsat.eu