Як развіваецца вулічны гандаль у ахопленай вайной Сірыі.
Мужчына на матацыкле займаецца продажам салодкай ваты. Фатограф заспеў яго ў раёне гораду Маарэт-эн-Нууман, які кантралююць сірыйскія паўстанцы.
На жаль, Сірыя на дадзены момант не найлепшае месца для вядзення бізнесу.
Згодна з Сірыйскім цэнтрам палітычных даследаванняў, рэальны ВУП краіны ў перыяд з 2010 па 2015 год скараціўся на 63 %. Сірыйскі фунт за гэты час абясцэніўся ў стасунку да амерыканскага долара амаль на 90 %.
Тым часам вайна працягваецца.
НМ, belsat.eu