Фота дня: Амерыканцы выпрабавалі вайсковы карабель коштам $ 4,4 мільярды


Самы вялікі эсмінец ВМС ЗША ўпершыню выйшаў у мора.

Гэтай зімой эскадраны мінаносец тыпу «Zumwalt» пройдзе тэсты і дапрацоўкі. Агульны кошт будаўніцтва карабля складзе не менш за $ 4,4 мільярды. Даўжыня «Zumwalt»  – амаль 200 метраў, водазмяшчэнне – 15 тысяч тон.

Карабель абсталяваны электрычным рухавіком, праца якога забяспечваецца сілавымі ўстаноўкамі магутнасцю ў 78 мегават, што параўнальна з ЦЭЦ, якая магла б забяспечыць электрычнасцю 78 тысяч жылых дамоў.

Карабель перададуць ВМС ЗША налета.

Больш фота мінаносца на The Verge.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў