Правяраюць дабрачынныя ўнёскі і міжнародную дапамогу.
ДФР КДК правярае работнікаў Офісу правоў людзей з інваліднасцю.
– Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю ў парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, праводзіць правяранне ў дачыненні службовых асобаў асветніцкай праваабарончай установы «Офіс правоў людзей з інваліднасцю» ды іншых асобаў у пытаннях магчымага неправамернага авалодання ў перыяд з 2020 года да цяперашняга часу грашовымі сродкамі, атрыманымі ўстановай у выглядзе дабрачынных унёскаў і міжнароднай дапамогі, з мэтай аказання дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь з інваліднасцю, – адзначаюць у прэс-рэлізе.
Тэлефоны дырэктара НДА Сяргея Драздоўскага не адказваюць, не дасяжныя для каментароў іншыя работнікі грамадскай арганізацыі. Паводле карэспандэнтаў «Белсату», у бухгалтаркі офісу Таццяны Крышталь забралі кампʼютар і тэлефон.
15:10. Цяпер памяшканне арганізацыі Офіс правоў людзей з інваліднасцю зачыненае. Крыніцы «Белсату» кажуць, што некаторыя працаўнікі застаюцца ў ДФР. На якой падставе – невядома. Сувязі з прадстаўнікамі НДА няма больш чым 3 гадзіны.
ІК belsat.eu