Кінастужка «Хатнія гульні» перамагла ў намінацыі «лепшы еўрапейскі дакументальны фільм» у межах «Odesa International Film Festival».
У фільме распавядаецца неверагодная гісторыя 20-гадовай футбалісткі Аліны, якая змагаючыся з жахлівымі жыццёвымі цяжкасцямі, трапляе ў маладзёвую зборную Украіны.
Фільм зняла ўкраінская рэжысёрка Аліса Каваленка, аўтарка дакументальнай стужкі «Аліса ў краіне вайны».
Кінастужка паўсталя дзякуючы Дзяржаўнаму агенцтву Украіны ў пытаннях кіно, IDFA Bertha Found, Syndicado, Telewizja Polska SA, «Белсат ТБ» супольна з «The Guardian Documentary» і «Current Time TV».
Гран-пры адэскага кінафестывалю атрымала кінастужка «Крышталь» беларускай рэжысёркі Дар’і Жук.
ЮВ, belsat.eu