Фільм NEXTA пра Лукашэнку прызналі экстрэмісцкім


Журналіст Арцём Гарбацэч у сваім Telegram паведамляе, што ўжо на наступным тыдні з’явіцца афіцыйнае рашэнне, што фільм NEXTA «Лукашенко: уголовные материалы» прызнаны экстрэмісцкім. Паводле журналіста, суд па гэтай справе адбыўся, адпаведная пастанова вынесеная.

57-мі хвілінны фільм NEXTA «Лукашенко: уголовные материалы» сабраў на Youtube амаль 1,9 мільёнаў праглядаў.

Журналіст Арцём Гарбацэвіч паведамляе, што ініцыятарам разгляду пытання аб прызнанні дакументальнага фільма Сцяпана Святлова экстрэмісцкім стала МУС, але гэта дэ-юрэ, дэ-факта Адміністрацыя прэзідэнта.

«Пасля ўступлення ў сілу тыя, хто распаўсюджваюць фільм – будуць лічыцца парушальнікамі закона. З гэтага вынікае, напрыклад, што кампанія, якая кантралюе Youtube на тэрыторыі Беларусі, напэўна, будзе вымушаная абмежаваць да яго доступ. Нейкія рэпосты ў сацыяльных сетках – таксама парушэнне. Вядома, за ранейшыя рэпосты не пакараюць, калі яны былі да рашэння. Але ўсё пасля яго – незаконна», – патлумачыла «Нашай Ніве» юрыстка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Hавiны
«Гэта помста за фільм». NEXTA заклікаў да кампаніі салідарнасці з Чудзянцовым
2019.11.23 11:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў