Федэральны пракурор Італіі прапанаваў легалізаваць марыхуану, каб ударыць па «ІД»


На думку Франко Рабэрці, які ўзначальвае Антынаркатычнае ведамства, легалізацыя марыхуаны знізіла б даходы ценявога рынку наркотыкаў Італіі, перавозкамі якіх займаюцца мафіёзі пры падтрымцы «Ісламскай дзяржавы»

Італьянскія карабінеры выявілі доказы супрацы паміж мясцовымі злачыннымі групоўкамі, якія кантралююць большую частку абароту наркотыкаў у краіне, і падазраванымі ў тэрарызме выхадцаў з паўночнай Афрыкі. Частку паўночнаафрыканскага маршруту, па якім наркотыкі трапляюць у Італію, кантралюе «Ісламская дзяржава».

Дэкрыміналізацыя ці нават легалізацыя марыхуаны магла б стаць зброяй супраць гандляроў, сярод якіх могуць быць тэрарысты. Абарот незаконных наркатычных рэчываў, уключаючы гашыш і каноплі, штогод прыносіць мафіёзі больш 36,10 мільярды долараў.

Пракурор таксама заўважыў, што легалізацыя дазволіла б больш эфектыўна расходаваць рэсурсы паліцыі.

ДР, belsat.eu паводле tjournal.ru

Стужка навінаў