FACE – «Белсату»: Дзярмо, якое аб'ядноўвае Беларусь і Расею


Ва ўзгодненай ўладамі акцыі «Отпускай!» у падтрыманне фігурантаў «маскоўскай справы» і ўсіх палітвязняў прыняў удзел рэпер FACE. З якімі патрабаваннямі ён прыйшоў і што, на яго думку, аб’ядноўвае Расею і Беларусь, глядзіце і чытайце ў каментары музыкі «Белсату».

FACE пагадзіўся пагаварыць толькі пасля таго, як пачуў, што задаваць пытанні будуць журналісты беларускага тэлеканала.

– Чаму вы сюды прыйшлі, з якімі патрабаваннямі, чаму вам гэтая тэма стала блізкая?

– Зачыніць «маскоўскую справу». Тэма блізкая, таму што з кожным можа здарыцца такое дзярмо. Не хачу, каб такое здарылася з кімсьці.

– Такое, як вы сказалі «дзярмо», адбываецца таксама ў Беларусі. Як вы думаеце, гэта тое, што нашы краіны як раз аб’ядноўвае?

– Так, зразумела, гэта, так бы мовіць, «і ў радасці, і ў горы».

– Што можа быць проціяддзем ад гэтага?

– Здаровы сэнс. Гэта можа адбывацца толькі нейкім арганічным, натуральным шляхам, мусіць час праходзіць, людзі мусяць разумнець. Не ўсё так проста.

Чытайце па тэме:

Hавiны
Вызваліць не толькі Усцінава. Стрым з акцыі «Отпускай!» у Маскве
2019.09.29 14:56
Стужка навінаў