ЕЗ пра Дзень Волі: Рэакцыя ўладаў Беларусі была непрапарцыйнай


Прэс-сакратарка Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Мая Качыянчыч апублікавала заяву ў сувязі з падзеямі 25 сакавіка.

У сваім звароце яна звярнула ўвагу, што «ў той час як дазвол правесці святочнае мерапрыемства атрымаў належную ацэнку, заяўка на правядзенне шэсця была адхіленая, і рэакцыя ўладаў Беларусі была непрапарцыйнай».

Еўрачыноўніца выказала спадзеў, што ўсё, хто яшчэ знаходзіцца пад вартай, будзе неадкладна вызвалены.

«Крокі Беларусі да забеспячэння ўсеагульных фундаментальных свабодаў, вяршэнства права і правоў чалавека па-ранейшаму будуць асновай у фармаванні будучых адносін Еўрапейскага звязу з гэтай краінай».

Арышты на дазволены ўладамі мітынг-канцэрт 25 сакавіка былі масавымі. Усяго праваабаронцы налічылі больш за 60 затрыманых у Менску ды яшчэ каля паўсотні – у іншых гарадах Беларусі. Шмат каго выпусцілі без складання пратаколаў, аднак трымалі ў міліцыі гадзінамі, а то і цягам дня, як 73-гадовага мужа збітай з ног амапаўцамі Святланы Вяргейчык.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары