ЕЗ і Беларусь падпішуць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі ў студзені 2020 года


У Бруселі адбылося 8-е паседжанне каардынацыйнай групы ЕЗ-Беларусь. Па выніках двухбаковай сустрэчы разглядаліся шэраг пытанняў, у тым ліку і падпісанне дамовы аб спрашчэнні візавага пытання і рэадмісіі, паведамляецца ў прэс-рэлізе ЕЗ.

Паседжанне каардынацыйнай групы ЕЗ-Беларусь апрйшло ў Бруселі 17-18 снежня. Падчас працоўных сустрэчаў бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, сярод якіх і правы чалавека. Акрамя таго, ЕЗ зноў заявіў пра непрыманне смяротнага пакарання і заклікаў увесці мараторый.

Каардынацыйнай група таксама абмеркавала дапамогу ЕЗ Беларусі. Па выніках сустрэчы ўжо 19 снежня Рада ЕЗ распачала перамовы па пагадненні аб мытнай супрацы і ўзаемнай адміністрацыйнай дапамозе Беларусі.

Візавыя пытанні

Акрамя іншага ў Бруселі нагадалі, што 2 лютага 2020 года ўступіць у сілу Візавы кодэкс ЕЗ, паводле якога візавы збор павялічыцца да 80 еўраў. Аднак у ЕЗ такое павелічэнне называюць часовым. Пасля ўступлення ў сілу Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму візавы збор для беларусаў аўтаматычна знізіцца з 80 да 35 еўраў.

Паводле TUT.BY 19 Снежня Рада ЕЗ зацвердзіла рашэнне аб падпісанні з Беларуссю пагаднення аб рэадмісіі. Але для ўступлення ў сілу яно павінна быць апублікавана ў Афіцыйным часопісе ЕЗ.

ЕЗ прапанаваў Беларусі падпісаць дамову аб рэадмісіі ў студзені 2020 года.

Раней выказвалася меркаванне, што праект будзе падпісаны падчас наведвання Менску кіраўніцы дыпламатыі ЕЗ Фэдэрыкі Магерыні 4 кастрычніка. Але ў выніку візіт быў адменены.

Аб’ектыў
Якія плюсы ў спрошчанага візавага рэжыму, акрамя візы за 35 еўраў?
2019.10.03 22:43

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў