Еўразвяз заклікае вызваліць беларускіх журналістаў і аднавіць статус СМІ для TUT.BY


Прэс-сакратар Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Петэр Стана звярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам вызваліць усіх зняволеных беларускіх журналістаў. Чыноўнік з Бруселю таксама патрабуе вярнуць статус СМІ для TUT.BY, пра гэта Пэтэр стана напісаў у сваім Twitter.

Пазбаўленне TUT.by статусу СМІ ў Еўразвязе назвалі «чарговым крокам у абуральным ціску на журналістаў і свабодныя СМІ». Таксама прэс-сакратар Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Петэр Стана заклікаў улады вызваліць з турмы беларускіх журналістаў

«Гэта павінна спыніцца. Права tut.by на апеляцыю павінна быць цалкам выканана, і статус трэба вярнуць», – напісаў ён у «Твітэры».

Цяпер за кратамі тры журналісткі, якіх абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу. Затрыманыя карэспандэнты «Белсату» Кацярына Бахвалава (творчы псеўданім Андрэева) і Дар’я Чульцова, а таксама журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч.

Кацярыну Бахвалаву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада, калі яны вялі стрым з разгону пратэстоўцаў і разбурэння мемарыялу памяці Рамана Бандарэнкі на плошчы Пераменаў. Іх вінавацяць паводле крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Кацярына Барысевіч была затрыманая 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медычнай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі (ч.3 арт. 178 КК). Яна прывяла ў артыкуле словы лекара аб адсутнасці ў крыві Рамана алкаголю, што супярэчыла заявам прадстаўнікоў уладаў.

Беларускія праваабаронцы прызналі зняволеных журналістаў палітвязнямі.

Hавiны
Адкрыты ліст да Кацярыны Андрэевай, журналісткі ў 3-м пакаленні, Сяргея Ваганава, журналіста ў 2-м пакаленні і дзеда
2020.12.03 11:37

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў