Еўразвяз працягнуў санкцыі супраць Крыму яшчэ на год


Рада ЕЗ аўтаматычна, без адкрытага галасавання на год працягнула санкцыі супраць анексаванага Расеяй Крыму і Севастопалю.

Санкцыі супраць Крыму былі ўведзеныя ў 2014 годзе пасля гвалтоўнага далучэння яго да Расеі. З таго часу абмежавальныя захады падаўжаюцца штогод.

Забарона распаўсюджваецца на інвестыцыі ў Крым і імпарт крымскіх тавараў. Таксама грамадзянам і кампаніям Еўразвязу забаронена набываць нерухомасць на паўвыспе.

Пасля анексіі Крыму ЕЗ таксама ўвёў асобныя абмежаванні супраць мясцовых чыноўнікаў і палітыкаў, датычных да парушэння міжнароднага права.

КА belsat.eu

Стужка навінаў