Еўрапейскія правацэнтрысты: мясцовыя выбары ў Беларусі не былі сумленнымі і свабоднымі


«Толькі ўмацоўваючы дэмакратыю, улады Беларусі змогуць узмацніць суверэнітэт і незалежнасць краіны», гаворыцца ў заяве самай вялікай партыі ў Еўрапарламенце.

Улады Беларусі нічога не зрабілі, каб выбарчы працэс падчас мясцовых выбараў, якія толькі што адбыліся, быў свабодным і сумленным, заявіў старшыня Еўрапейскай народнай партыі Жазэф Доль.

Еўрапейская народная партыя (European People’s Party, EPP) – фракцыі ў Еўрапейскім парламенце, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў правацэнтрыстаў розных краін – ад ліберальных кансерватараў да хрысціянскіх дэмакратаў.

Жазэф Доль з кіраўнікамі беларускіх апазіцыйных партый у Менску ў 2016 годзе

«Гэтыя выбары, як і шмат якія іншыя, характарызаваліся масавымі фальсіфікацыямі, ціскам на прадстаўнікоў апазіцыі, несправядлівым фармаваннем выбарчых камісіяў, маніпуляцыямі ў СМІ, нападамі на незалежныя медыі», – гаворыцца ў заяве.

Зараз фракцыя Еўрапейскай народнай партыі мае 216 месцаў з 750 у Еўрапарламенце і зʼяўляецца там найбольш колькаснай.

«Улады павінны неадкладна змяніць выбарчае заканадаўства адпаведна са стандартамі АБСЕ, дазволіць рэгістрацыю грамадскіх і палітычных арганізацыяў, такіх як Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і НДА »Вясна96«, спыніць пераслед апазіцыйных і незалежных медыярэсурсаў, у прыватнасці «Беларускага Партызана» і «Хартыі 97»», – адзначае кіраўнік ЕРР.

Аляксандр Гелагаеў belsat.eu

 

 

 

Глядзі таксама
Каментары