Экспрэс-тэсты на каронавірус з’явіліся ў паліклініках


У беларускіх паліклініках з’явіліся экспрэс-тэсты на COVID-19. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

У сюжэце адзначаюць, што разам з новай сістэмай прыйшлі і спецыяльныя рэагенты, якія аператыўна выдаюць вынік.

Аналіз для такога тэсту забіраюць прама на хаце. У паліклініках сфармавалі кантактныя брыгады, якія выязджаюць на прыём да пацыентаў.

Раней улады заяўлялі, што паслугаю экспрэс-тэстаў зможа скарыстацца кожны, але платна.

Hавiны
Тэставанне на антыцелы да каронавірусу: калі і для каго?
2020.05.16 15:54

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік абяцае, што такія тэсты будуць каштаваць каля $ 4,2, то бок амаль Br 10. Каб зрабіць тэст, трэба крапнуць кроў на адмысловую тэст-палоску і пачакаць на вынік. Міністр кажа, што тэставанні на антыцела патрэбныя, каб вызначыць, наколькі грамадства імунізаванае.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў