Экс-прэм'ер Кабякоў аб пратэстах у Беларусі: Сітуацыя няпростая


Але ён верыць, што сітуацыя выправіцца.

Некалькі тыдняў таму экс-прэм’ер Беларусі (2014–2018) Андрэй Кабякоў узначаліў расійскую вугальную кампанію «Сібвуглемет» (холдынг ВЭБ). У інтэрвʼю РБК ён распавёў пра новыя задачы на сваёй пасадзе, праблемах з экспартам. Журналіст спытаў: што экс-кіраўнік ўрада думае аб пратэстах у Беларусі.

«Сітуацыя няпростая. Я думаю, што паволі яна выправіцца. Але што б ні адбывалася, я лічу, што перспектывы беларуска-расійскіх адносін ёсць і будуць, – адказаў Андрэй Кабякоў. – Гэта маё глыбокае перакананне. Але я сышоў з дзяржслужбы і, шчыра кажучы, не хацеў бы вяртацца да тэм, якія не звязаныя з вугальнай галіной. Вядома, у маім выпадку адбыўся пераезд у Маскву. А пра тое, каб перавезці сямʼю, гэта ў стадыі рашэння».

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў