Экс-амбасадара Украіны ў Беларусі прызначылі ў Трохбаковую кантактную групу


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Рамана Бяссмертнага ў Трохбаковую кантактную групу па ўрэгуляванню сітуацыю на ўсходзе Украіны. У Менску экс-амбасадар будзе прадстаўляць Украіну ў працоўнай падгрупе па палітычных пытаннях.

Адпаведны ўказ Зяленскага быў апублікаваны 9 ліпеня. У 2015-2016 гг. Бяссмертны ўжо працаваў у працоўнай падгрупе па палітычных пытаннях ТКГ.

ВІДЭА
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі: Калі Расея захоча напасці на нас з поўначы, то дазволу ў беларусаў прасіць не будуць
2016.07.06 13:43

 

Раман Бяссмертны быў дэпутатам Вярхоўнай Рады II, III, IV і V скліканняў. Таксама працаваў ва ўрадзе і ў сакратарыяце прэзідэнта Украіны ў часы кіравання Віктара Юшчанкі. З лютага 2010 па чэрвень 2011 года – амбасадар Украіны ў Беларусі. Раман быў салідарны з еўрапейскім дыпламатычным корпусам адносна разгону Плошчы ў 2010 годзе, у студзені 2011 года праігнараваў інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі. Неаднолькава вельмі крытычна выказваўся наконт беларускіх уладаў.

Раней Зяленскі прызначыў экс-прэзідэнта Леаніда Кучму прадстаўніком Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Hавiны
Леанід Кучма распавёў, пры якіх умовах Украіна скасуе блакаду «ЛДНР»
2019.06.19 19:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў