Эдуард Пальчыс: «Зачыняць «Белсат» – глупства»


Блогер запісаў відэазварот у падтрымку тэлеканала.

«Тэлеканал гэта заўсёды больш, чым сайт, газета і радыё. Гэта канал на беларускай мове. Самае галоўнае, што яго глядзяць у рэгіёнах, вёсках і малых гарадах. Таму зачыняць тое, што 9 гадоў паспяхова працавала, ва ўмовах, калі беларусы не могуць выбіраць і ў іх няма альтэрнатывы ў тэлевяшчанні – гэта глупства. Таму «Белсат» павінен развівацца, якія б не былі змены», – сказаў Эдуард Пальчыс.

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

МЯ/ДР belsat.eu

Стужка навінаў