Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа заклікаў улады нашай краіны правесці новыя прэзідэнцкія выбары, але гэтым разам пры ўмове прысутнасці міжнародных назіральнікаў, піша Радыё «Свабода».
Падчас прэсавай канферэнцыі пра вынікі перамоваў з прэм’ер-міністрам Славеніі Янэзам Яншам, кіраўнік Дзярждэпу ЗША Майк Пампэа звярнуў увагу на падзе ў Беларусі. Кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства Злучаных штатаў заклікаў мірна вырашыць крызіс у нашай краіне.
«Я лічу магчымым адно мірнае рашэнне бягучага крызісу ў Беларусі: неабходна правесці новыя выбары пры сур’ёзнай прысутнасці міжнародных назіральнікаў», – сказаў Пампэа.
Раней Дзяржасакратар ЗША Майк Пампэа падкрэсліў, што ў Вашынгтоне глыбока занепакоеныя вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Ён заявіў, што Штаты яшчэ не вызначыліся наконт адпаведнай рэакцыі, але ў хуткім часе будзе выпушчаная адпаведная заява.
СК belsat.eu