Ніжняя палата расейскага парламенту прыняла законапраект, які ўводзіць крымінальную адказнасць за кампʼютарныя атакі на «крытычную інфармацыйную інфраструктуру».
Як піша Медуза, законапраект прадугледжвае, што ў Крымінальны кодэкс будзе ўключаны артыкул «Неправамерны ўплыў на крытычную інфармацыйную інфраструктуру РФ», паводле якога максімальнае пакаранне складзе 10 гадоў пазбаўлення волі з забаронай займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.
Дакумент мае ўхваліць Савет Федэрацыі і падпісаць Уладзімір Пуцін. Чакаецца, што ён набудзе сілу з 1 студзеня 2018 года.
ІІ, belsat.eu