Дзяніс Урбановіч моцна пацярпеў у выніку наезду на яго аўто ў Курапатах


Абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч істотна пацярпеў у выніку наезду на яго аўтамабілем, якім кіраваў Анатоль Лабанкоў. Пасля інцыдэнту Дзяніс вымушаны быў выклікаць хуткую дапамогу, якая забрала яго ў шпіталь БСМП, дзе ў яго дыягнаставалі праблемы з хрыбетнікам і падазрэнне на пашкоджанне селязёнкі. Дзяніс прымае абязбольваючыя.

Інцыдэнт з наездам адбыўся вечарам напярэдадні. Дзяніс Урбановіч збіраўся з улёткамі падыйсці да аўто. Але кіроўца рэзка накіраваў аўто насустрач актывісту. У выніку збіў Урбановіча. За стырном, як пазней высветлілі актывісты, знаходзіўся Анатоль Лабанок, які пасля наезду на абаронцу Курапатаў з’ехаў з месца здарэння. Пры гэтым Лабанок заявіў, што не адчувае пачуцця віны.

«Я пабачыў, што гэтыя людзі выклалі ў інтэрнэт пра мяне, і зразумеў, што сутыкнуўся з подлымі і хлуслівымі людзьмі. Гэта чыстая правакацыя. Што там у інтэрнэце напісалі? Што ён пабіў галаву? Гэта няпраўда! Удар пляча і ўсё. Я ж бачыў даведкі. Ніхто ніякіх галоваў не біў, бл… Я вам сказаў усё, што хацеў», агучвае словы Лабанка Дзяніс Івашын у сваім фэйсбуку.

У Дзяніса Урбановіча медыкі канстатавалі шматлікі траўмы. Медыкі наклалі гіпс.

Аб’ектыў
Курапаты. Дзе памяць аб рэпрэсаваных?
2019.01.19 16:14

СК, belsat.eu

Стужка навінаў