«Дзіця не ведае, як кідаць гранату». У Расеі прапанавалі вярнуць у школы вайсковую падрыхтоўку


Сенатар Савета Федэрацыі РФ ад Кіраўскай вобласці Віктар Бондараў запрапанаваў міністру асветы Вользе Васільевай вярнуць у школы пачатковую вайсковую падрыхтоўку (ПВП).

Відэа сустрэчы было апублікаванае на YouTube-канале «Вместе-РФ».

«Чаму прыбралі ПВП са школы? Вы разумееце, што пацыфіст не будзе ніколі абараняць радзіму і вершамі або пэндзлікам яе ніхто ніколі не абараняў і не абароніць? (…) Ну зразумейце, гэта трэба ўводзіць цяпер.

У войску тэрмін службы скарацілі да аднаго года дзякуючы пацыфістам, дзіця баіцца аўтамата, дзіця не ведае, што такое граната і як яе кідаць. Ну хіба гэта нармальная з’ява?» – заявіў чыноўнік.

Міністр адказала, што ў старэйшых класах трэба ўводзіць «пэўныя раздзелы» у рамках прадмета АБЖ. Яна таксама прапанавала падрыхтаваць ідэі па гэтым пытанні сумесна з камітэтам па абароне і бяспецы Савета Федэрацыі, які ўзначальвае Бондараў.

КА/belsat.eu, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў