Джыхадысты захапілі сірыйскую правінцыю Ідліб


Гарадскі бой у Сірыі.

Радыкальная групоўка «Хайят Тахрыр аш-Шам» устанавіла поўны кантроль над сірыйскай правінцыяй Ідліб. Пасля інтэнсіўных баёў з іншымі групоўкамі, у тым ліку, з Нацыянальным фронтам вызвалення, што падтрымліваецца Турэччынай, «Хайят Тахрыр аш-Шам» абвясціла аб уводзе рэжыму спынення агню і распаўсюдзе свайго ўплыву на ўвесь анклаў паўстанцаў.

«Хайят Тахрыр аш-Шам» – радыкальная групоўка, якая раней выйшла са складу «Джебхат ан-Нусры» – сірыйскага філіялу «Аль-Каіды». Цяпер разам з правінцыяй Ідліб яна кантралюе некаторыя часткі Хамы, Алепа і Латакіі. «Хайят Тахрыр аш-Шам» прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй у многіх краінах.

Раней сірыйскі прэзідэнт Башар Асад абгрунтоўваў неабходнасць наступу на Ідліб менавіта прысутнасцю там гэтай радыкальнай групоўкі. Цяпер ад наступу яго ўтрымлівае заключаны ў верасні дагавор паміж Турэччынай і Расеяй аб стварэнні дэмілітарызаванай зоны ў рэгіёне.

ІІ, belsat.eu, паводле DW

Глядзі таксама
Каментары